Home

Рэклама

Наладка
 
 
06 сьнежня 2008 @ 03:47
Фота.  
Спадарства, хто параіць аматару якасны лічбавік? Асноўныя патрабаваньні - імгненная рэакцыя ды магчымасьць весьці начныя здымкі.

P.S.  Алесь ды Ася скончылі такі "каляндарную эпапею" - як заўжды, нечакана.

http://asya-17.livejournal.com/167435.html
http://ales-mazanik.livejournal.com/69721.html
 
 
( 4 камэнтара — Post a new comment )
ales_chyhir[info]ales_chyhir on 06 сьнежня 2008 10:14 (UTC)
Каб Вам, нешта параіць трэба ведаць:
1. Які досвед фатаграфавання Вы маеце?
2. Якую суму гатовыя выдаткаваць на набыццё фотаапарата?
3. Як Вы будзеце выкарыстаць фотаапарат?
4. Што вы будзеце здымаць?
Каб весці якасную начную здымку патрэбна "люстэрка", з добрым аб'ектывам! Увесь набор (фотаапарат+аб'ектыў) абыйдзецца ў раёне 1500 у.а.(самы мінімум) Калі ў Вас не вялікі досвед у фатаграфаванні, то 90% функцый люстэркі для Вас будуць недаступныя.
Калі гэта так, (сыхожу з таго, што Вы напісалі, што Вы аматар) то трэба звярнуць увагу на полупрафесійныя фотаапараты! Па кошту - гэта ў межах 400-600 у.а.
Юрась Адамовіч.[info]yuras_adamovich on 07 сьнежня 2008 00:02 (UTC)
"Беларускі буржуазны нацыяналістычны аматар цікавіцца аматарскай фотатэхнікай дзеля аматарскіх фотаздымкаў". Аматар непераборлівы ды сквапны. Навароты не цікавяць(бо разьбірацца ня будзе). Задаволіцца любой лічбавай "мыльніцай", калі тая ня будзе "тармазіць", ды будзе здольная зьняць уначы хоць штосьці. Тое, што ёсьць зараз, фіг што хуткае зафіксуе, а ноччу ўвогуле ўздымае лапкі ўгору.
ales_chyhir[info]ales_chyhir on 07 сьнежня 2008 09:15 (UTC)
Крыху палазіў па інтэрнэт крамах. Паглядзіце вось: http://www.mobitrade.ua/Canon-PowerShot-A590-IS.htm
На мой погляд гэта - мадэль ня кепскі варыянт для аматара.
Юрась Адамовіч.[info]yuras_adamovich on 07 сьнежня 2008 22:24 (UTC)
Дзякуй. Пачытаю, што за зьвер.
 
 

Рэклама

Наладка